Фота «Новой газеты».

Фота «Новой газеты».

Лідар расійскай апазіцыі сабраў у панядзелак сваіх прыхільнікаў на Балотнай плошчы ў Маскве. Паводле афіцыйных звестак, дзейны мэр Масквы, блізкі паплечнік Уладзіміра Пуціна Сяргей Сабянін перамог з 51% галасоў. Навальны не прызнае гэтага выніку і сцвярджае, што адбыліся фальсіфікацыі.

Нягледзячы на сфабрыкаваную супраць яго крымінальную справу, Навальны здолеў сцвердзіцца на выбарах як апазіцыйны лідар нумар 1. Згодна з афіцыйнымі вынікамі, за яго прагаласавалі 27% выбарцаў.

Аднак спадзявання на перамены Навальнаму абудзіць у людзях не ўдалося. Яўка ў Маскве склала ўсяго 33%.

Міліцыя спрабавала занізіць звесткі пра колькасць удзельнікаў апазіцыйнага мітынгу 9 верасня. Паводле ГУУС Масквы, на плошчу выйшла толькі 9 тысяч чалавек. Гэта частка прапагандысцкай вайны, якую пуцінцы вядуць супраць апазіцыі.

У Расіі ўлады кантралююць усе вялікія тэлеканалы і радыёстанцыі з масавым ахопам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0