Гомельскага актывіста Андрэя Цянюту спыніў прарэктар мясцовага ўніверсітэта па выхаваўчай працы Сяргей Ханеня быццам бы за распаўсюд матэрыялаў пра незаконна адлічанага студэнта‑выдатніка Зміцера Жалезнічэнка. Цікава, што галоўны ідэолаг ВНУ ў мінулым быў сябрам БНФ.

Як паведаміў сам Андрэй Цянюта, у дачыненні да яго ўжылі грубую сілу і даставілі ў кабінет прарэктара. Зараз маладзён знаходзіцца ў зачыненым кабінеце былога сябра БНФ, а цяпер галоўнага ідэолага ўніверсітэта Сяргея Ханені. Паводле Цянюты, прарэктар выклікаў міліцыю.

Сяргей Ханеня заявіў Рацыі, што ён затрымаў невядомага чалавека ў памяшканні ўніверсітэта, калі той расклейваў улёткі. Як дадаў прарэктар па выхаваўчай працы, маладзён не прадаставіў ніякіх дакументаў падчас затрымання.

Нагадаем, грамадскі актывіст Зміцер Жалезнічэнка быў адлічаны з трэцяга курса матэматычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны. Загад рэктара Аляксандра Рагачова быў складзены на падставе дакладной дэкана Сяргея Жогаля, дзе пазначалася, што Жалезнічэнка мае адміністратыўныя парушэнні, якія сягаюць на грамадскі парадак.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0