Абарона Уладзіслава Баўмгертнера абскардзіла 9 верасня рашэнне суда Партызанскага раёна Мінска аб захаванні яму выбранай меры стрымання ў Мінскі гарадскі суд, паведаміў адвакат арыштаванага гендырэктара ААТ «Уралкалій» Дзмітрый Гарачка.

Паводле яго соў, Баўмгертнер адчувае сябе нармальна, і стаўленне супрацоўнікаў следчага ізалятара КДБ таксама нармальнае.

Нагадаем, 6 верасня суд Партызанскага раёна Мінска пад старшынствам суддзі Наталлі Пыкінай прыняў рашэнне не змяняць Баўмгертнеру меру стрымання, пакінуўшы яго пад вартай.

Гендырэктар «Уралкалія», старшыня наглядальнай рады ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК) Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы 26 жніўня ў Мінску, куды прыбыў па запрашэнні прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, ён абвінавачваецца па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Падставай для затрымання сталі матэрыялы аб учыненні Баўмгертнерам «яўных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карысных мэтах, што пацягнула нанясенне істотнага ўрону дзяржаўным і грамадскім інтарэсам краіны, а таксама нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ «Беларуськалій» і ЗАТ «БКК».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?