10.09.2013 / 12:30

Гендырэктар КАМАЗа пакуль не хоча ездзіць у Беларусь 10

Сяргея Кагогіна азадачыла затрыманне гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера.

kpfu.ru

Сітуацыя вакол «Уралкалія» стала яшчэ адной перашкодай на шляху да аб’яднання «КАМАЗа» і «МАЗа». Хаця перамовы пра сумесны расійска-беларускі праект вядуцца ўжо не адзін год, але пакуль не прывялі да канкрэтных вынікаў.

Пра гэта гендырэктар «КАМАЗа» Сяргей Кагогін заявіў у кулуарах канферэнцыі «КомАўта 2013». Як паведамляе interfax.by, так ён пракаментаваў перамовы па аб’яднанні кампаніі з «МАЗам».

У лютым старшыня Дзяржкамітэта па маёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў паведамляў, што беларускі і расійскі бакі прынцыпова ўзгаднілі ўмовы аб’яднання «КАМАЗа» і «МАЗа» ў холдынг «Расбелаўта». Беларусь мелася ўнесці ў холдынг 75% акцый «МАЗа» і мець 50% акцый у «Расбелаўта». Потым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сумняецца ў мэтазгоднасці зліцця прадпрыемстваў. Ён прапанаваў спыніцца на варыянце стварэння адзінай кіруючай кампаніі.

0
Дурэмар / Адказаць
10.09.2013 / 13:08
Шукайце дурняў. Мо дзе знойдуцца.
0
ловушка / Адказаць
10.09.2013 / 13:18
изобретатель лука, можа ты бы лучше изаброл чо-нибуть этакое, чтоб крыс всех заманить и хлопнуть их на пожизненно. Главное прылятайце сюда на хороших самолетиках, коллекционировать Сашка будет. А потом сам лично с Колькой отвозить обратно будет у Москву.
0
долой ссср / Адказаць
10.09.2013 / 13:31
а его никто и не зовет.сиди в своем улусе.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру