На мінулым тыдні ваеннаслужачыя Полацкага памежнага атрада выявілі партыю кантрабанды, увезеную з Латвіі. 9 верасня быў устаноўлены кошт затрыманых медпрэпаратаў — больш чым 150 млн рублёў.

У міжнародным аўтадарожным пункце пропуску «Урбаны» на беларуска-латвійскай мяжы полацкія памежнікі сумесна з мытнікамі спынілі спробу ўвозу ў Беларусь партыі медыцынскіх прэпаратаў. 169 упаковак спрабаваў увезці грамадзянін Расіі на аўтамабілі «Мерседэс».

Як высветлілася падчас разбору, незаконна перавезці цераз мяжу расіянін спрабаваў «Ботакс». Ён быў схаваны ў салоне аўтамабіля пад і за вадзіцельскім і пасажырскім сядзеннямі. У мытні праводзіўся паглыблены надгляд аўтамабіля.

Вырашаецца пытанне аб канфіскацыі аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0