10.09.2013 / 15:03

Тэатр беларускай драматургіі прыбраў з рэпертуара спектакль «Каласы пад сярпом тваім» 7

Прычынамі гэтага называюцца састарэлыя дэкарацыі і немагчымасць задзейнічаць пэўных акцёраў.

Спектакль «Каласы пад сярпом тваім» па аднайменным творы Уладзіміра Караткевіча праіснаваў на сцэне каля 4 год — і заўсёды збіраў аншлагі. Але яшчэ ў мінулым сезоне раптоўна знік з афіш.

Калі пачаўся новы сезон, на сайце тэатра з’явілася інфармацыя, што спектакль спісаны ў архіў.

Першым гэта заўважыў культурніцкі актывіст Алесь Мазанік, які напісаў у тэатр афіцыйны зварот. Адказ прыйшоў днямі.

«Сярод асноўных называюць дзве прычыны, — кажа Алесь Мазанік. — 

Гэта тое, што касцюмы і дэкарацыі знасіліся. І тое, што некаторых акцёраў па розных прычынах немагчыма прыцягнуць да ўдзелу.

Адгаворкі дзіўныя, бо менавіта такімі прычынамі некалі Купалаўскі тлумачыў выкіданне з рэпертуару пінігінскіх «Тутэйшых».

Алесь Мазанік ужо напісаў новыя звароты. У тэатр — наконт таго, што ён згодны глядзець спектакль і з іншымі акцёрамі. А ў Міністэрства культуры — каб вылучылі сродкі на абнаўленне дэкарацый і касцюмаў.

Дарэчы, скасаванне спектакля пра Каліноўскага адбылося акурат у год, калі адзначаецца 150-годдзе паўстання пад ягоным кіраўніцтвам.

0
віКніК / Адказаць
10.09.2013 / 15:12
150-годзю паустання прысвячакцца гэты знос спектакля. Дзиуна, што ён увогуле быу у рэпертуары...
0
Алесь Кавэцкі / Адказаць
10.09.2013 / 15:20
буду мацюкацца, бо немагчыма ўсё гэта цярпець ужо, на клюшкі ды на казіно грошы ёсць, а на тое, што аб'ядноўвае беларусаў як нацыю, дык няма, а прычыны гэтыя для малых дзяцей, як не сорамна, як яго толькі зямля носіць, гэта пра лукашэнку, хай бы ўжо зямля яго прыняла за тое , што ён вытварае з народам беларускім, як ён ужо абрыднуў са сваёй антыбеларускай палітыкай. А тэатар і ўвогуле не мае права называцца тэатрам беларускай драматургіі ў такім выпадку. Прабачце за рэзкасць.
0
кіяскёр / Адказаць
10.09.2013 / 15:56
Раней у польскіх кнігах выдадзеных у Расейскай Імперыі пісалі: Одобрено цензурой, імя цэнзара і нумар цензурнага пасведчання-дазвола. Як жа ж пагана на душы ад думкі,што сёння беларусам ужо і цензар не патрэбен.Самі ўсё зробяць.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру