10.09.2013 / 15:41

Міліцыя шукае трох хлопцаў, якія збілі падлетка ў парку Горкага 20

24 жніўня днём двое непаўналетніх гулялі ў дзіцячым парку імя Горкага. Калі хлопцы падышлі да Кола агляду, да іх нечакана падбеглі трое незнаёмых маладых хлопцаў і накінуліся на аднаго з падлеткаў.

Аднаго з падлеткаў штурханулі ў спіну, у выніку чаго той паваліўся і стукнуўся галавой аб асфальт. Пасля гэтага хуліганы збеглі.

Па гэтым факце інспекцыяй па справах непаўналетніх Партызанскага РУУС праводзіцца праверка. У распараджэнне праваахоўнікаў трапіла фота, на якім на заднім плане адлюстраваныя меркаваныя зламыснікі.

У сувязі з гэтым супрацоўнікі міліцыі просяць усіх, хто можа дапамагчы ва ўсталяванні асоб маладых людзей на фота, паведаміць пра сябе ў дзяжурную частку Партызанскага РУУС горада Мінска: завулак Стаханаўскі, 5 або па тэлефонах: 8 (017) 230-34-34, 8 (029) 164-93-69.

Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

0
Янка з-пад Менску / Адказаць
10.09.2013 / 16:01
Звычайныя быдла-фанаты (прашу не блытаць з нармальнымі заўзятарамі). Бачна ж па вопратцы.
0
Янка з-пад Менску / Адказаць
10.09.2013 / 16:02
Няхай на сектры Дынама шукаюць!
0
клубок / Адказаць
10.09.2013 / 16:06
Яны адна кампашка.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру