10.09.2013 / 17:17

Міністра архітэктуры Нічкасава саслалі ў Казахстан + іншыя прызначэнні 4

Лукашэнка назначыў Анатоля Нічкасава Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан. Да гэтага Анатоль Нічкасаў займаў пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка назначыў Аляксандра Астроўскага Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы. Раней Аляксандр Астроўскі працаваў на пасадзе начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў назначаны Сяргей Рачкоў.

На пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Ізраілі будзе працаваць Уладзімір Скварцоў.

Марына Даўгаполава назначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Латвіі.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Туркменістане назначаны Алег Табанюхаў.

Мікалай Клакевіч назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ва Узбекістане.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы назначыў Вячаслава Бяскостага Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кот-д’Івуары па сумяшчальніцтве.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Катары і Кувейце па сумяшчальніцтву назначаны Раман Галоўчанка.

Уладзімір Лапата-Загорскі назначаны Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтве.

Лукашэнка даў згоду на назначэнне генеральных консулаў Беларусі ў Шанхаі (КНР) і Нью-Ёрку (ЗША).

Прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў Шанхаі будзе Валерый Мацэль.

На пасадзе генеральнага консула Беларусі ў Нью-Ёрку будзе працаваць Віктар Саверчанка.

0
Васіль / Адказаць
10.09.2013 / 19:19
Пашанцавала Нічкасаву, а разбірацца з яго архітэктурнымі шадэўрамі прыдзіцца самім беларусам.
0
JJ / Адказаць
11.09.2013 / 00:03
У цэнтральна-афрыканскую рэспубліку трэ было. Усіх, дарэчы.
0
дойлід / Адказаць
11.09.2013 / 07:01
Нічкасаў, які нарадзіўся ў далёкай Сібіры, як заляцеў у Беларусь у "перастройку", нагадзіў тут, так і зляцеў назад, на Ўсход. Абсалютна тыповая біяграфія з Лукашэнкавай хеўры. Гэта ж для іх расейшчыну і вярнулі, каб ім камфортана і зручна было ў РБ. І, праўда, разбірацца з гэтай сібірацкай спадчнай давядзецца цэламу пакаленню.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру