Мінгарвыканкам лічыць заўчасным устаноўку помніка Кастусю Каліноўскаму ў сталіцы. Пра гэта гаворыцца ў адказе кіраўніцтва гарвыканкама на калектыўны зварот грамадзян.

У адказе пазначана, што не так даўно была вернута памятная дошка Каліноўскаму па адрасе: вуліца Каліноўскага, 55. «У сувязі з гэтым яны (Мінгарвыканкам) лічаць узвядзенне помніка лішнім. Такія высновы зрабілі ў Навукова-даследчым інстытуце сацыяльна-эканамічных навук, а таксама такія заключэнні былі ад Міністэрства культуры», — адзначаецца ў паведамленні ГА «Альтэнарнатыва», якое і выступіла з ідэяй ўсталявання помніка.

Адзін з ініцыятараў кампаніі Алег Корбан, каментуючы пазіцыю ўладаў, адзначыў, што праігнаравана прапанова чатырох тысяч грамадзян. «Як магла ўлада, будзь яна па-сапраўднаму народнай, адмовіць сваім падаткаплацельшчыкам, выбаршчыкам, прадстаўнікам інтэлігенцыі ў такім пытанні? Калі народ лічыць патрэбным узвядзенне помніка пэўнай асобе, то ніякіх фармальных адпісак быць не можа! Мне здаецца, што толькі народ, зыходзячы са свайго бачання, грунтуючыся на нацыянальнай гісторыі і памяці, можа вызначаць, якія помнікі павінны быць у яго краіне», — сказаў Корбан.

Ён падкрэсліў, што адказы, якія паступілі з Міністэрства культуры, Адміністрацыі прэзідэнта, Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, Мінгарвыканкама адказы «дыскрэдытуюць нашу гісторыю і нашу краіну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?