Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ўсім беларускім грамадзянам трэба прапанаваць вярнуцца з Сірыі ў гэты крытычны перыяд. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

На сустрэчы закраналіся пытанні міжнароднага парадку дня, у тым ліку сітуацыі ў Сірыі.

Лукашэнка занепакоены лёсам грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў гэтай краіне.

«Мы павінны зыходзіць з таго, што сваіх грамадзян адтуль неабходна забраць у гэты крытычны перыяд. Будзе там вайна ці не будзе, людзі — гэта галоўнае. Я праінфармаваны аб тым, што некаторыя проста не хочуць адтуль з’язджаць, але ўсім мы павінны прапанаваць вярнуцца на радзіму. Зноў потым з’едуць, калі ўсё стабілізуецца», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?