На чэмпіянаце Еўропы па валейболе, што праходзіць у Нямеччыне і Швейцарыі, жаночая зборная Беларусі прайграла ў матчы плэй-оф (за права выхаду ў чвэрцьфінал) зборнай Турцыі 0:3 (16:25, 13:25, 17:25) і выбыла са спаборніцтваў.

 Нагадаем, што ў групавым турніры беларускі занялі 3-е месца: выйграўшы ў Азербайджана (3:0) і саступіўшы Расіі (1:3) і Харватыі (0:3).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0