10.09.2013 / 21:41

У Мінску ў кватэры на Цікоцкага адбыўся выбух 1

Выбух адбыўся ў доме № 42. Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, што аператыўна па выкліку прыбылі на месца здарэння, хутка лакалізавалі пажар.

Высветлілася, што ў адной з кватэр прадстаўнікі прыватнай фірмы аказвалі паслугі па ўцяпленні балкона. Падчас правядзення работ і адбыўся выбух з наступным узгараннем.

Абодва рабочыя, 1988 і 1990 года нараджэння, атрымалі цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваны ў 10-ю бальніцу.

Балкон і пакой побач з ім выгаралі, выбітыя шыбы.

Першамайскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата крымінальная справа. Справа заведзена па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 306 КК (парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў).

0
Юрась / Адказаць
11.09.2013 / 00:12
Сам будаўнік з дыпломам і ніяк не магу знайсці сувязь паміж працай па ўцяпленню і полымем альбо хоць чым-небудзь выбухованебяспечным. Ні адна сыстэма уцяплення не прадугледжвае нічога падобнага.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру