10.09.2013 / 21:56

Новым прэзідэнтам МАК стаў не Бубка, а Бах 2

Міжнародны алімпійскі камітэт выбраў сваім новым прэзідэнтам Томаса Баха — нямецкага юрыста, чэмпіёна Алімпіяды-1976 па фехтаванні.

Тайнае галасаванне адбылося ў Буэнас-Айрэсе.

На пасаду кіраўніка МАК было шэсць кандыдатаў. Асноўным супернікам Баха называлі ўкраінскага лёгкаатлета, алімпійскага чэмпіёна і шматразовага рэкардсмена свету па скачках з шастом Сяргея Бубку.

Цяперашні прэзідэнт МАК Жак Роге займаў гэтую пасаду на працягу 12 гадоў.

Новы прэзідэнт сутыкнецца з праблемай правядзення Зімовай алімпіяды ў Сочы і з затрымкамі ў падрыхтоўцы Алімпіяды 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра.

0
Юрась Беларус / Адказаць
11.09.2013 / 11:00
А яшчэ яму прыйдзецца раскопваць перададзеныя ў спадчыну ад Жака Рогге допінгавыя і карупцыйныя скандалы.
0
Jahor / Адказаць
11.09.2013 / 12:31
а загаловак часам не Гудзілін прыдумаў?))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру