12.09.2013 / 12:27

Петыцыю супраць «100 даляраў за выезд» падпісалі ўжо больш за 14 тысяч чалавек 11

Петыцыю супраць ўвядзення выязной пошліны для беларусаў падпісалі ўжо 14 217 чалавекі (па стане на 12:20 12 верасня). За ўчарашні дзень подпісы паставіла каля 8000 чалавек.

Петыцыя аўтарства сябра БХД Аляксея Шэіна з’явілася на адмысловым інтэрнэт-рэсурсе Change.org у мінулую пятніцу.

У петыцыі сцвярджаецца, што прапанова Лукашэнкі браць па 100 даляраў ЗША з тых, хто выязджае за мяжу на закупы, парушае Канстытуцыю Беларусі і шэраг міжнародных канвенцый, ратыфікаваных краінай.

Подпісы супраць «100 даляраў за выезд» будуць накіраваныя Аляксандру Лукашэнку, Міхаілу Мясніковічу і ў абедзве палаты нацыянальнага сходу.

Нагадаем, у мінулую пятніцу Лукашэнка прапанаваў увесці такі збор з тых, хто выязджае з Беларусі на закупы ў суседнія краіны. Неўзабаве на ініцыятыву адрэагавалі чыноўнікі. У сераду віцэ-прэм’ер Пятро Пракаповіч заявіў, што пытанне увядзення пошліны будзе разгледжана цягам бліжэйшага месяца-паўтара.

Кірыла Хілько

0
Тролль / Адказаць
12.09.2013 / 13:48
А где можно подписать петицию за 200 долларов за выезд из Беларуси?
0
Вадим / Адказаць
12.09.2013 / 13:59
Лукашенко не отменит ничего и на мнение людей ему наплевать как это бывало не раз. Скоро за выход из дома будете платить.
0
беларус / Адказаць
12.09.2013 / 15:35
На 14 тысяч чалавек антылукашыстаў у краіне стала больш. Добрая навіна!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру