Прыблізна 400 балконаў у дамах Мінска знаходзяцца ў аварыйным стане, паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 верасня намеснік гендырэктара па эксплуатацыі жыллёвага фонду ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Сяргей Пушкоў.

Паводле яго слоў, у цэлым у сталіцы маюць патрэбу ў рамонце больш як 9 тыс. балконаў, штогод рамантуюцца 1,5–2 тыс.

Як паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Эдмунд Грышкевіч, у Беларусі з 700 тысяч балконаў штогод рамантуюцца прыкладна 7 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?