12.09.2013 / 13:26

Беларускі тэатр не прыехаў у Іркуцк «з-за моўнай праблемы» 6

«Такі «аблом»... Учора адкрыўся ў Іркуцку Вампілаўскі фэст. Павінен быў прыехаць Тэатр імя Якуба Коласа з Віцебску, -- піша ў сваім Фэйсбуку старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры Алег Рудакоў. -- Мы чакалі! Актывам хацелі схадзіць. І раптам сёньня ў касе нам кажуць, што з-за моўнай праблемы гэты тэатр не прыехаў. Маўляў, у іх спектаклі толькі на Беларускай мове, а перакладу няма, дык ім было адмоўлена! Які жах! А мы так хацелі паслухаць БЕЛАРУСКУЮ мову, і пагледзіць на нашых БЕЛАРУСКІХ артыстаў!»

0
з Беларусі / Адказаць
12.09.2013 / 21:45
Даражэнькія суайчыннікі! А, можа, кідайце ўжо гэты Іркуцк. Ёсць краіны, дзе можна глядзець спектаклі беларускіх тэатраў. Напрыклад - Беларусь.
0
sava / Адказаць
13.09.2013 / 17:26
Цікава, а яшчэ каму адмовілі? Файнае у нас "братэрства". У нас кожны беларус іх мову ведае, а яны нават і пачуць не хочуць нашай.
0
Беларуска / Адказаць
13.09.2013 / 23:52
Гадоу 10 таму Віцебскі тэатр гастраляваў у Маскве ўпамяшканні Тэатра на Таганцы. Зала была поўнай на ўсіх спектаклях. Маскоўскія дзеткі школьнікі Вішневы сад глядзелі без перакладу_: казалі, што падабаецца і ўсё зразумела. А кіраўнік тэатра мне казаў, што маскоўскія "інтэлегенты" і арганізатары гастроляў увесь час заахвовалі тэатр пераходзіць на русмову,маўляў тады больш попыту на іх спектаклі будзе._
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру