Пазіцыя Генпракуратуры Расіі па праблеме выдачы сваіх грамадзян за мяжу застаецца нязменнай. «У адпаведнасці з нашай Канстытуцыяй грамадзян Расіі за мяжу мы не выдаём», — заявіў Інтэрфаксу намеснік генпракурора Аляксандр Звягінцаў.

На пытанне, ці можа змяніцца пазіцыя расійскай пракуратуры ў выпадку, калі беларускія калегі прадставяць важкія аргументы, адзін з кіраўнікоў Генпракуратуры адказаў:

«Не. Ніякіх выключэнняў, у тым ліку для саюзных дзяржаў, мы не робім».

Звягінцаў паведаміў таксама, што падтрымлівае кантакт з беларускім бокам у пытанні расследавання справы супраць Керымава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?