Беларускія ўлады забаранілі правядзенне ў Мінску агульнанацыянальнага маршу ў абарону жыцця, які павінен быў адбыцца 21 верасня. На марш было дабраславенне галоваў праваслаўнай і каталіцкай Цэркваў у краіне — мітрапалітаў Філарэта і Тадэвуша Кандрусевіча.

«Паважаныя патэнцыйныя ўдзельнікі маршу! Мы вельмі радыя, што сабралася столькі людзей, гатовых змагацца за абарону права на жыццё яшчэ не народжаных немаўлятаў. На жаль, па незразумелых для нас прычынах, правядзенне маршу не было дазволена. Дзякуем усім за гатоўнасць узяць удзел у дадзеным мерапрыемстве!» — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні арганізатараў мерапрыемства.

Як паведамляе Catholic.by, запланаваная раней служба ў Мінскім архікатэдральным касцёле 21 верасня адбудзецца ўсё адно. Яе пачатак запланаваны на 10:30.

Мэтай маршу было прыцягнуць увагу да абароны традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і жыцця ненароджаных дзяцей. Арганізатарамі Марша выступілі грамадскае дабрачыннае аб’яднанне «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля», брэсцкае маладзёжнае культурна-асветнае грамадскае аб’яднанне «У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў», дабрачынны мясцовы фонд «Адкрытыя сэрцы», паведамляе Bchd.info.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?