12.09.2013 / 16:02

Вайцюшкевіч запісаў «блатны» альбом на вершы Бураўкіна + аўдыё 17

У інтэрнэце з’явіліся першыя пяць трэкаў.

Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў у інтэрнэце першыя пяць песняў з альбома «Варанок», які мае выйсці ў канцы кастрычніка.

Тэксты да большасці песняў, якія напісаны ў блатным стылі ці ў стылі так званага «рускага шансона», напісаў паэт Генадзь Бураўкін.

Сінгл атрымаў назву «Шо-Шо».

Паслухаць можна тут.

0
ГОсьць1 / Адказаць
12.09.2013 / 16:11
Геня - малойца!!! Яму Нобля за "калыханачку" найперш трэба даць і сьледзя на талерыку!!!!!!... Але за гатае га---но - яго ў брандмайстры.... А можа піша ўжо чалавек, не чытаючы... А вот што скажа дзядзька Рыгор? А няўжо ж скажа - зарабляй, як хочаш?... А калі папросту - дык і хай сабе варушацца хлопцы...
0
Natallja / Адказаць
12.09.2013 / 16:40
Spadabalasja! "Dachakajsja, Matulja" veljmi chulliva atrymalasja.
0
МузКрытыка / Адказаць
12.09.2013 / 17:02
Два ўражанні: добрае і крытычнае. Вось крытыка: занадта інтэлігентна, занадта відаць, што не сядзеў чалавек. Няма "надрыву" і "задору". У гэтых песьнях не чуваць перажывання цяперашняга часу і прасторы (пакуль матаецца тэрмін прысуду - для душы спяваем), няма і рэстараннага п'янага "надрыў-успамін". Тут якасная школьная мастацкая самадзейнасць -- некаторыя вершы проста скарагаворкай выканаўца спяшаецца прамовіць, каб не атрымаць зніжэнне адзнакі. Бо ён усё вывучыў. Акампанімент лабае бездакорна, што значыць без памылак і без выкабенаў. Добрае ўражанне. -- потым напішу, як усё паслухаю.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру