У пачатку кастрычніка 2007 г. каля касцёла святой Ганны ў Мосары (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія) будзе закладзена алея цвярозасці. Першыя дрэвы будуць пасаджаны членамі беларускіх групаў ананімных алкаголікаў (АА).

Алея з саджанцаў туі будзе пачынацца адразу за будынкам касцёла каля скульптуры прарока Майсея. Тут жа будуць устаноўлены камяні з надпісамі пра шкоднасць алкагалізму і пасаджаны кветкі. Недалёка ад алеі плануецца адкрыць кафэ, дзе наведвальнікам будуць прапаноўвацца толькі безалкагольныя напоі.

Ініцыятарам стварэння алеі выступіў пробашч мосарскай парафіі кс. Юзаф Булька, які ўжо доўгія гады вядзе барацьбу з п’янствам мясцовых жыхароў. Некалькі гадоў таму ім быў створаны першы ў Беларусі антыалкагольны музей, куды мясцовыя «самагоншчыкі» здалі свае апараты. У музеі таксама захоўваюцца зацверджаныя ў мясцовым сельскім савеце і замацаваныя гербавай пячаткаю распіскі жыхароў вёскі пра тое, што яны адмаўляюцца ад спіртнога.

У 2005 г. кс. Юзаф Булька стаў першым святаром Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі, які атрымаў дзяржаўную ўзнагароду «За духоўнае адраджэнне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?