12.09.2013 / 17:14

Асуджаны выкрадальнікі $740 тыс з банкаўскіх ячэек «БПС-Сбербанка» 1

12 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынесены прысуд двум выкрадальнікам 740 тысяч долараў з банкаўскіх ячэек «БПС-Сбербанка».

Аднаму з абвінавачаных прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на чатыры гады з канфіскацыяй маёмасці, другому — на тры гады пазбаўлення волі таксама з канфіскацыяй маёмасці. Абодва абвінавачаныя ўзятыя пад варту ў зале суда. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Як паведамлялася раней, злачынства было ўчынена ў канцы лістапада мінулага года.

Супрацоўнік банка 1959 года нараджэння разам са сваім сваяком 1984 года нараджэння ў некалькі прыёмаў выкралі з дзвюх банкаўскіх ячэек 400 тыс. і 340 тыс. долараў. Сваяк дапамагаў хаваць выкрадзенае.

Работнік банка меў доступ у сховішча, дзе сам арандаваў ячэйку, мог праводзіць там легальна ў адзіноце шмат часу. Дзве ячэйкі, з якіх потым былі выкрадзены сотні тысяч долараў, ён вылічыў з улікам асоб іх уладальнікаў, забяспечаных кліентаў. Колькі канкрэтна грошай можа быць у ячэйках, зламыснікі не ведалі, але разлічвалі на вялікія сумы. Магчымасць знаходзіцца доўгі час у сховішчы дазволіла банкаўскаму служачаму эксперыментаваць з загатоўкамі ключоў (выраблены яны былі з шуфліка для мангала) і дабіцца таго, каб дублікаты адчынілі ячэйкі.

0
пытанечка / Адказаць
16.09.2013 / 13:54
а откуда столько денег у тех у кого украли, заработали кровным трудом или возле корыта зачёсаного крутились ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру