Перад пачаткам разгляду скаргі адвакатаў адзін з абаронцаў Дзмітрый Гарачка заявіў журналістам, што ў выпадку адмовы змяніць меру стрымання абарона будзе абскарджваць гэтае рашэнне ў вышэйшай інстанцыі.

«Магчымасць ёсць абскарджваць і далей, будзем выкарыстоўваць яе», — сказаў Гарачка.

Паводле яго слоў, ён сустракаўся з Баўмгертнерам 12 верасня. «Нармальна пачуваецца, стараемся па магчымасці, каб ён быў у курсе таго, што адбываецца», — сказаў Гарачка. Ён удакладніў, што ў Баўмгертнера няма прэтэнзій па ўтрыманні.

Гарачка таксама адзначыў, што па магчымасці, калі гэта дазваляюць умовы ўтрымання ў СІЗА КДБ, усе просьбы Баўмгертнера выконваюцца.

На пытанне аб тым, ці падавала маці Баўмгертнера новае хадайніцтва з просьбай аб спатканні, Гарачка сказаў: «Мама ўвесь час хоча бачыць сына, а калі хоча, то штосьці заўсёды робіцца».

Гарачка таксама адзначыў, што паручыцелі Баўмгертнера ад свайго паручыцельства не адмаўляліся. «Паручыцельства не абмежавана ў часе, і паручыцелі не адмаўляліся», — сказаў ён.

Адвакат не стаў адказваць на пытанне, ці звярталіся да яго або да іншых абаронцаў гендырэктара «Уралкалія» адвакаты Сулеймана Керымава, у дачыненні да якога ў Беларусі таксама распачата крымінальная справа.

26 жніўня Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла аб распачыненні крымінальнай справы ў дачынанні да шэрагу кіраўнікоў Беларускай калійнай кампаніі, сярод якіх старшыня наглядальнага савета Беларускай калійнай кампаніі, гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнер. Яны абвінавачваюцца па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску і цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?