1,6 мільёна чалавек усталі ланцугом ад французскай мяжы да паўднёвай ускраіны Каталоніі. Жывы ланцуг прайшоў паўз самыя знакамітыя мясціны рэгіёна: сабор «Саграда фамілія» працы Гаўдзі і стадыён «Ноў камп».

«Каталонія — не Іспанія». — такім быў асноўны лозунг акцыі. Удзельнікі прыйшлі з нацыянальнымі каталанскімі сцягамі, былі апранутыя ў нацыянальныя колеры.

У мінулым годзе пранезалежніцкія партыі абсалютна перамаглі на выбарах у Каталоніі. Яны запланавалі на 2014 год правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці. Але гэтаму працівіцца цэнтральны ўрад у Мадрыдзе.

Каталонія страціла незалежнасць у сярэднія вякі, але захавала сваю мову і адметнасць. Пры Франка мова амаль знікла з ужытку, але пасля падзення дыктатуры адбылося імклівае адраджэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0