ДТЗ адбылося сёння на 14-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД.

Грузавік МАЗ рухаўся з боку вуліцы Свіслацкай у напрамку вуліцы Ташкенцкай па другой паласе і урэзаўся ззаду ў аўтамабіль Daewoo Matiz. У выніку сутыкнення легкавік загарэўся, загінулі кіроўца і пасажыр, — распавяла начальнік прэс-службы ДАІ сталіцы Таццяна Харлінская.

Па словах кіроўцы грузавіка, за некаторы час да аварыі перад ім пачалі рэзка перабудоўвацца аўтамабілі, пасля чаго ён убачыў перад сабой Daewoo, які або стаяў, або павольна рухаўся. Кіроўца рэзка затармазіў і паспрабаваў павярнуць налева, але сутыкнення пазбегнуць не ўдалося.

«На месцы ДТЗ працуюць інспектары ДАІ, якія ўстановяць, што ж адбылося на самай справе», — дадала Таццяна Харлінская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?