Дзяржаўная Дума сёньня зацьвердзіла новым кіраўніком ураду Расеі 65-гадовага Віктара Зубкова.

За прагаласаваў 381 дэпутат, супраць – 47.

У сваім выступе перад дэпутатамі Зубкоў назваў сваімі прыярытэтамі захаваньне макраэканамічнай стабільнасьці і аднаўленьне Вайскова-прамысловага комплексу Расеі.

Прэзыдэнт Расеі Пуцін сёньня заявіў, што Віктар Зубкоў зьяўляецца "сумленным, адказным і мудрым" чалавекам і можа ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2008 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?