Маладая жанчына і яе трохмесячная дачка, якія зніклі ў гарадскім пасёлку Глуск Магілёўскай вобласці, знойдзеныя забітымі. Аб гэтым паведамілі ў дзяжурнай частцы Глускага РАУС.

Паводле інфармацыі работнікаў дзяжурнай часткі, міліцыя знайшла целы забітых жанчыны і яе дачкі 13 верасня. Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага забойства затрыманы сужыцель жанчыны, адпрацоўваецца яго датычнасць да здзяйснення злачынства.

Раней паведамлялася, што 7 верасня каля 20.00 30-гадовая Таццяна Пою сышла са свайго дома па вуліцы Лугавой, 31 разам з дачкой Алінай Аляксандраўнай і знікла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?