14 верасня пры вяртанні з Літвы ў Беларусь на аўтамабілі быў затрыманы для надгляду сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Малочка.

У яго канфіскавана для экспертызы кніга Валерыя Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт». Актывісту паведамілі, што кнігу правераць на экстрэмізм.

Надгляд доўжыўся больш за дзве з паловай гадзіны. Мытнікам не спадабалася назва выдавецтва, у якім выйшла кніга — «Партызан», паведамляе сайт АГП.

 А. Малочка дадае, што мытнікі сказалі яму, што па выніках экспертызы з ім  будуць размаўляць супрацоўнікі КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0