Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што яго дзяржава працягне праводзіць палітыку міжнароднага націску на Сірыю.
Ён таксама падкрэсліў, што ЗША па-ранейшаму гатовыя правесці ў Сірыі ваенную аперацыю, калі дыпламатычны спосаб вырашэння праблемы хімічнай зброі зойдзе ў тупік.
Па словах Абамы, прэзідэнта Сірыі Башара Асада чакаюць праблемы, калі ён паспрабуе ўхіліцца ад вызначанага плану.
У суботу Расія і ЗША дасягнулі дамоўленасцей па мірным урэгуляванні сірыйскай праблемы, аднак, нягледзячы на гэта, Злучаныя Штаты не змянілі сваіх планаў адносна ваеннай аперацыі і не сталі мяняць размяшчэння сваіх войскаў.
0
0
0
0
0
0