Звера ўбачылі недалёка ад гіпермаркета «Гіпа», паведамляе charter97.org
Лася выпадкова зафіксаваў рэгістратар аўтамабіля, які ехаў па коле на скрыжаванні вуліцы Ванеева і праспекта Ракасоўскага ў Мінску. Відэа з'явілася на YouTube у пятніцу 13 верасня. Са слоў аўтара, знята яно было ў той жа дзень.
Лось накіроўваўся з боку Усходняга вакзалу ў напрамку цэнтра горада і перасякаў дарогу ў неналежным месцы. Аўтамабіль, з якога вялася здымка, цудам не зачапіў жывёлу, але моцна яго напалохаў.
Хутчэй за ўсё, лось мог патрапіць у горад з лясоў, якія размешчаны на поўдзень ад Мінска. Далейшы лёс жывёліны невядомы.