15.09.2013 / 11:41

Карова збіла банду канакрадаў пад Ваўкавыскам 14

Аднаго са зламыснікаў яна пранесла на рагах каля 70 метраў, іншым пакінула некалькі сінякоў на памяць.

Незвычайныя зладзеі з’явіліся ў Ваўкавыскім раёне. Яны выкрадалі кароў і коней, а затым прадавалі мяса жывёл.

Як паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама, у апошні час у раёне было зарэгістравана некалькі выпадкаў выкрадання хатніх жывёл. Напрыклад, у першых чыслах верасня ў вёсцы Волпа ў мясцовага жыхара проста з пашы знік конь. Гаспадар абышоў усе наваколлі і знайшоў толькі рэшткі жывёлы, піша «Вечерній Гродно».

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку неўзабаве знайшлі выкрадальнікаў каня. У злачынстве падазраюцца жыхары вёскі Дубаўцы і жыхар Скідаля. Па месцы жыхарства аднаго з іх былі выяўленыя доказы, якія паказваюць на дачыненне да крадзяжу. Падазраваныя прызналіся, што мяса выкрадзенага каня яны ўжо паспелі прадаць скупшчыкам.

Аказалася, што напярэдадні яны спрабавалі скрасці карову на адной з мясцовых ферм. Але буронка аказала актыўны супраціў. Аднаго з зламыснікаў яна пранесла на рагах каля 70 метраў, іншым пакінула некалькі сінякоў на памяць.

Падазраваныя прызналіся ў здзяйсненні яшчэ некалькіх аналагічных крадзяжоў: у канцы жніўня яны скралі каня ў гэтай жа вёсцы, а на ферме ў вёсцы Плябанаўцы — карову.

0
телка / Адказаць
15.09.2013 / 11:45
Этой коровке надо памятник поставить, чудо нейкае.
0
усе словы нашыя / Адказаць
15.09.2013 / 12:37
буронка - бурая бо? ці што з рогамі і борацца-бурыць? згушчонка ад буронкі, тушонка ад буронкі рУдая, пярэстая, падласая, чорная..))) жучка, зорка, вішня, маліна
0
Лосьсказаўнакуй / Адказаць
15.09.2013 / 13:02
Пад Ваўкавыскам цыганоў нямала. Але гэта маглі быць і шчырыя сінякі-беларусы.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру