Як паведаміла кампанія «Кансай электрык пауэр», чацьвёрты рэактар быў апошнім з 50 японскіх рэактараў, якія былі спыненыя пасьля катастрофы на АЭС «Фукусіма-1» у сакавіку 2011 года.

Тады моцны землятрус прывёў да магутнага цунамі. Удар гіганцкай хвалі разбурыў электрастанцыю, з затопленых тэрыторый былі эвакуяваныя тысячы жыхароў.

Ахвярамі стыхійнага бедзтва сталі каля 16 тысяч чалавек. У трэці раз за апошнія 40 гадоў Японія становіцца бязьядзернай, і тэрміны аднаўлення працы яе АЭС застаюцца нявызначанымі, паведамляе агенцтва Reuters.

Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што большасьць японцаў хочуць пакласьці канец залежнасьці ад атамнай энэргіі і не жадаюць аднаўленьня працы атамных станцыяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?