15.09.2013 / 19:37

Фюле: Любы дыялог — пасля вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў 3

Эксклюзыўнае інтэрвію Армянскай службы радыё «Свабода» з эўракамісарам па справах пашырэньня Штэфанам Фюле.

У інтэрвію ён заявіў што першым крокам да любой супрацы зь Беларусьсю павінна быць вызваленьне і рэабілітацыя палітвязьняў: «Калі вы мяне спытаеце, ці хачу я бачыць прагрэс у Беларусі, адказ будзе вельмі ясны — так, я хачу бачыць прагрэс. Але цяпер я бачу шанец на прагрэс, ёсьць пэўныя сыгналы.

Міністар замежных справаў Уладзімер Макей быў тут. Гэта была добрая справа. Я павінен сказаць, што ён даў пэўныя канструктыўныя прапановы па Ўсходнім партнэрстве.

І я думаю, што далейшы ўдзел важны для Эўразьвязу і для Беларусі.

Добрая дыскусія пра дыялёг па мадэрнізацыі. Магчымасьць для уладаў узяць удзел разам з грамадзянскай супольнасьцю ў гэтым вельмі важным дыялёгу па мадэрнізацыі Беларусі з дапамогай Эўразьвязу. Але іншая справа — гэта лёс палітвязьняў. 

Любое адкрыцьцё можа быць дзеля Беларусі, але гэта залежыць ад вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў. І гэта вельмі ясная палітыка Эўразьвязу, і я вельмі спадзяюся, што гэтыя сыгналы напярэдадні саміту ў Вільні не акажуцца ўпушчанай магчымасьцю для Беларусі.

Таму што калі ён хочуць нейкі мэсыдж ад мяне, вось ён: вы рухаецеся ў справе палітвязьняў, а мы тады запускаем паўнамаштабныя праграмы з вашай краінай дзеля яе мадэрнізацыі».

0
беларус / Адказаць
15.09.2013 / 21:56
слушна!
0
Ліс / Адказаць
16.09.2013 / 09:31
Вызваліць і РЭАБІЛІТАВАЦЬ -- то што і трэба, а не толькі вызваліць... На гэтым трэ стаяць усім...
0
вось / Адказаць
16.09.2013 / 09:42
не.. Ён дацягне да наступных "выбараў" і выпусціць - і ўсе будуць радыя.. Хіба што - прадоўжаць пенсійны тэрмін і ўсе патэнцыйныя пенсіянеры выйдуць на Плошчу лемантаваць, што выбараў - нямаўнас!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру