Музей гісторыі Магілёва працягвае збіраць сродкі на выкуп беларускіх каштоўнасцяў, што знаходзяцца за мяжой. Зараз збор сродкаў ідзе адразу на два выданні.

Першае, гэта фрагмент Бібліі Францыска Скарыны, выдадзенай ў Празе ў 1518 г. Пры тым, што гэта ўсяго некалькі старонак з кнігі, знаходкі такога кшталту рэдкія. Кошт фрагмента складае каля $9000.

Другое выданне — «Апостал», выдадзены ў 1632 г. Спірыдонам Собалем. Гэта будзе першае выданне магілёўскага друкара, якое з’явіцца на яго радзіме. Кошт гэтай кнігі складае прыблізна $10 000.

Музей гісторыі Магілёва, а таксама яго дырэктар Аляксей Бацюкоў, ужо здабылі славу вяртальнікаў беларускіх каштоўнасцяў. Менавіта дзякуючы намаганням магілёўцаў, у Беларусі з’явіўся Статут ВКЛ 1588 г., кніга Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі», а таксама іншыя выданні, якія маюць прамое дачыненне да гісторыі Беларусі.

Кожны можа дапамагчы збору сродкаў, пералічыўшы грошы на рахунак музея:

УК «Музей гісторыі Магілёва» 212030 Магілёў, вул. Ленінская, 1А

рахунак:
УНП 790203960
філіял 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФО 153801536
р/р 3642014673147 Магілёў, вул. Першамайская, 71
Мэта плацяжа: На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі кнігі Скарыны ці для куплі кнігі Спірыдона Собаля).

Увага: бухгалтэрыя музея просіць дакладна і цалкам пазначаць мэту плацяжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?