Дажджлівае надвор’е чакае беларусаў на гэтым тыдні.

Фота Сяргея Зініна.

Фота Сяргея Зініна.

Пра гэта сёння ў час відэабрыфінгу паведаміла дзяжурны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Алена Хадачынская.

«Пачатак працоўнага тыдня выдаўся цалкам камфортным, аднак у далейшым надвор’е настроіцца на дажджлівы лад», — адзначыла сіноптык.

Паводле яе слоў, ужо заўтра, 17 верасня, франтальны раздзел Заходняй Еўропы распаўсюдзіць ападкі на цэнтральныя і заходнія рэгіёны Беларусі, а ў далейшым — у сераду і чацвер — яны ахопяць усю тэрыторыю краіны.

Дажджы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі, месцамі — моцныя. У начныя і ранішнія гадзіны будзе згушчацца туман.

Тэмпературны фон на працягу тыдня чакаецца ў межах кліматычнай нормы: у начныя гадзіны — ад 6 да 13 градусаў цяпла, днём у асноўным будзе плюс 11–18 градусаў. У сярэдзіне тыдня на ўсходзе краіны тэмпература паветра будзе павышацца да 19–21 градуса.

«З пятніцы і да нядзелі ў полі паніжанага атмасфернага ціску надвор’е таксама будзе пераважаць пахмурнае і дажджлівае.

У многіх раёнах чакаюцца дажджы, тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе ў межах плюс 5–2 градусаў, днём паветра прагрэецца да 11–18 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?