У выніку нападу на будынак штаба службы забеспячэння ВМС ЗША у Адміралтэйстве ў Вашынгтоне у панядзелак, 16 верасня, загінулі 12 чалавек, у тым ліку адзін з стралкоў.

Матывы нападнікаў устанаўліваюцца. Паліцыя працягвае пошукі яшчэ двух падазраваных у нападзе. Гэта белы мужчына ва ўніформе колеру хакі і чарнаскуры ў адзенні ваеннага стылю і брудна-зялёнага колеру. Іх асобы пакуль не ўстаноўлены, ці з'яўляюцца яны вайскоўцамі, невядома.

Паводле амерыканскіх СМІ, забіты стралок -- 50-гадовы супрацоўнік ВМС, якога нядаўна «перавялі на іншую працу або звольнілі».

У паліцыі не пацвердзілі , але і не абверглі гэтыя дадзеныя. Расследаванне інцыдэнту ўзялі пад кантроль супрацоўнікі ФБР.

Раней паведамлялася прынамсі пра пяць параненых. Па ўдакладненых звестках, сярод іх двое паліцыянтаў, адзін з іх шпіталізаваны, яго стан стабілізаваўся.

У Медыцынскі цэнтр Вашынгтона дастаўлены тры чалавекі з агнястрэльнымі раненнямі, яны знаходзяцца ў крытычным стане.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама назваў тое, што адбылося ў Вашынгтоне, «невытлумачальнай жорсткасцю», якую вайскоўцам цяжка было чакаць у сябе дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?