Пасьля трох гадоў няспыннага росту цэны на нерухомасьць у Польшчы стабілізаваліся і нават пачалі зьніжэньне.

За мінулыя тры гады яны падвоіліся.

Польскія аналітыкі тлумачылі рост далучэньнем да ЭС. Яны параўновўалі Польшчу з Гішпаніяй пасьля ўступу ў ЭЭС. На Пірэнэйскім паўвостраве пасьля далучэньня за пяць гадоў цэны падвоіліся, пасьля чаго надышоў пэрыяд карэкціроўкі цэнаў і сямігадовы пэрыяд стабільных цэнаў.

Амаль у такой сама прапорцыі, як у Польшчы, расьлі і цэны ў Беларусі. Аднак рост цэнаў у сталіцы нашай краіны працягваецца. З 10 жніўня да 10 верасьня рост склаў каля 1,5 %, хоць рыэлтэры гавораць пра рэзкае зьніжэньне колькасьці ўгодаў і зьвязваюць гэта зь пераборам цэнаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?