На гэтым тыдні свой візіт нанёс супрацоўнік КДБ Предко Александр Міхайловіч да актывісткі Моладзі БНФ Насты Александровіч. Дзяўчына зьяўляецца маладым спэцыялістам і працуе ў недзяржаўнай арганізацыі. Супрацоўнік КДБ меў размову з дырэктарам й прапанаваў "пазбавіцца ад актывісткі БНФ дзеля пазбяжэньня магчымых наступстваў". Спадар Прадко запытваўся ці не праводзіць Наста Александровіч мітынгі, не захоўвае агітацыйныя ўлёткі.

Наста Александровіч: "Я не здзіўленая візітам супрацоўніка КДБ, бо гэта ўжо трэцяя спроба запалохаць мяне. Зараз я малады спэцыяліст, таму звольніць мяне з працы можна толька па артыкуле, пасьля чаго я мушу выплаціць дзяржаве 16 млн блр руб. Відавочна, што КДБ спрабуе ціснуць на мяне. Але запалохаць мяне ня ўдасца."

Нагадаем, што ў мінулым годзе да актывісткі моладзевага крыла Партыі БНФ у каледж прыходзілі супрацоўнікі КДБ з намерам завербаваць дзяўчыну.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?