У ліпені сярэдні заробак у сферы дзяржкіравання склаў 7,59 млн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з чэрвеньскім паказчыкам (5,3 млн. рублёў) на 43,1%.

Для параўнання: паводле звестак Белстата, намінальны налічаны сярэднямесячны заробак па краіне ў ліпені склаў 5,45 млн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з чэрвенем на 5,6%.

Да ліпеня сярэдні заробак работнікаў органаў дзяржкіравання павялічваўся паступова, пра што сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі. Так, у студзені гэты паказчык складаў 4,61 млн. рублёў, у лютым — 4,69 млн., сакавіку — 4,83 млн., красавіку — 5,26 млн., маі — 4,98 млн., чэрвені — 5,3 млн. рублёў.

Значны рост заробкаў у дзяржорганах ў ліпені шмат у чым абумоўлены скарачэннем колькасці дзяржаўных служачых.

Як паведаміў высокапастаўлены супрацоўнік органаў дзяржкіравання, пад скарачэнне трапілі каля 30% дзяржслужачых. «Адпаведна, на гэтую ж велічыню былі павялічаныя і заробкі пазасталым работнікам», — адзначыў суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?