17.09.2013 / 14:47

Кароль Свазіленда збіраецца ажаніцца ў 15-ы раз 4

Кароль Свазіленда Мсваці III абраў чарговую нявесту, якой стала 18-гадовая фіналістка конкурсу прыгажосці.

Калі новая нявеста па імені Сіндзісва Дламіні зацяжарыць, яна афіцыйна стане, паводле звестак Agence France-Presse, 14-й, а паводле паўднёваафрыканскага выдання Independent Online, 15-й жонкай караля. Мсваці выбраў яе ў ходзе штогадовага традыцыйнага танца напаўаголеных свазілендскіх нявінніц, які праводзіцца перад каралём.

Дламіні ў 2012 годзе скончыла сярэднюю школу, а затым прыняла ўдзел у конкурсе прыгажосці «Міс культурная спадчына», выйшаўшы ў фінал. Пераможца спаборніцтвы яшчэ не вызначаная і будзе абвешчаная толькі 28 верасня.

За апошнія некалькі гадоў з палаца збеглі тры жонкі Мсваці III.

Апошняя з іх, якой удалося збегчы ў 2012 годзе, распавядала пра тое, што цягам многіх гадоў падвяргалася фізічнаму і псіхалагічнага гвалту. Яшчэ адну каралеву, Натандэ Дубе, падвергнулі жорсткім пакаранням пасля таго, як яе заспелі ў ложку з міністрам юстыцыі і блізкім сябрам караля.

Мсваці III 45 гадоў, ён кіруе краінай з 1986 года.

Ён з’яўляецца апошнім абсалютным манархам у Чорнай Афрыцы — рэгіёне на поўдзень ад пустыні Сахара. Асабістая маёмасць Мсваці ацэньваецца прыкладна ў 200 млн даляраў, у той час як 70% насельніцтва Свазіленда жыве па-за рысай беднасці.

0
кіяскёр / Адказаць
17.09.2013 / 15:09
Ну і людзі... Прыкладна такія ж эмоцыі адчуваюць жыхары дэмакратычных краін, калі чытаюць пра Беларусь у газэтах, ці глядзяць тую ж стужку з Халезіным і Лоў. Вось тая ніша, якую краіна займае ў інфармацыйнай прасторы свету,побач са Свазілендам.
0
Кнехт / Адказаць
17.09.2013 / 15:31
Кароль Свазіленда Мсваці III абраў чарговую нявесту, якой стала 18-гадовая фіналістка конкурсу прыгажосці. === Вось у чым непрыхаваная сутнасць конкурсаў прыгажосці - выбраць найпрыгажэйшую самку для караля! ;) Мсваці хоць па-чэснаму паступіў - забраў і зробіць цяжарнай (жонкаю). А ў дэмакратычных краінах тое ж робяць з-пад цішка, а яшчэ - па чарзе і без цяжарнасці.
0
айёй / Адказаць
17.09.2013 / 19:35
Нейкае нядобрае параўнаньне палучаецца... - калі той, устройвае выбары і конкурсы нявіньніц, каб выбраць жонку і маці для сваіх дзяцей... - то гэты, устройвае выбары прэдставіцеляў, каб іх ператрахіваць у сваёй палатцы... І калі там, тыя, неяк проста і натуральна выглядаюць... то тут, увогуле настаяшчае збачэнства, садамазахізм і т.п.... Выбачце...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру