Тумас Мазэці, швэдзкі пілёт, які 4 ліпеня летась скінуў на Беларусь «мядзьведжы дэсант», паведамляе, што драўляны самалёт, на якім ён зьдзейсьніў той палёт разам са сваёй будучай жонкай Ганнай Лінай Фрэй, выстаўлены на продаж на віртуальным аўкцыёне eBay, паведамляе радыё «Свабода».

Стартавая цана самалёта: 1 амэрыканскі даляр. У аўкцыёне можа ўзяць удзел кожны, хто пройдзе стандартную працэдуру рэгістрацыі на гэтым аўкцыённым сайце.

Тумас Мазэці таксама паведамляе, што грошы за продаж самалёта пойдуць на падтрымку «змагароў за правы чалавека ў Беларусі».

У іранічным дадатку да свайго паведамленьня швэдзкі пілёт і рэклямны адмысловец Тумас Мазэці прапануе купіць самалёт Аляксандру Лукашэнку, каб «вартая мільярды даляраў беларуская паветраная абарона магла папрактыкавацца ў выкрываньні драўляных самалёцікаў».

Нагадаем, што аднаматорны самалёт са швэдзкім экіпажам і з плюшавымі мядзьведзікамі на борце перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня.

Прыкладна паўтары гадзіны ён правёў у паветранай прасторы краіны. За гэты час ён скінуў над Івянцом і ўскраінай Менску больш за 800 цацак з надпісамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?