Тэлеканал АНТ паведаміў падрабязнасці жорсткага забойства супрацоўніц адной з крамаў Ліды.

Паводле тэлеканала, На целах ахвяр эксперты налічылі некалькі дзесяткаў удараў. Жанчын 45 і 56 гадоў літаральна забілі да смерці, як мяркуецца, металічнай трубой або бейсбольнай бітай.

Забойца або забойцы трапілі на задні двор крамы, верагодна, праз незачыненую браму. Звычайна яе трымаюць зачыненай, а сама крама абсталявана сігналізацыяй. Але ў той вечар паставіць краму пад ахову жанчыны так і не паспелі.

Паводле следчых, жанчын білі выключна па галовах. Магчыма, ужо першыя ўдары маглі прывесці да смерці.

Вядомыя прыкметы чалавека, які выходзіў з крамы ў прамежак часу, калі было здзейснена злачынства: 25–30 гадоў, рост 175–180 см, сярэдняга целаскладу, бліжэй да хударлявага. Быў прануты ў куртку цёмную з капюшонам, сінія джынсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0