Паважаная рэдакцыя «Нашай Нівы»!
Піша вам брат аднаго з затрыманых падчас падзеяў Беларускага Майдану. Падзеі ідуць, эмоцыі нас перапаўняюць... Галоўнае, што мы можам зрабіць, апроч інфармаваньня грамадзтва, – гэта падтрымаць тых, хто стаў ахвярай палітычных рэпрэсіяў.
Трэба сустрэць нашых гераічных родных. Мы можам разам сустракаць нашых родных – тых, хто на Акрэсьціна, на Старабарысаўскім тракце, у Жодзіна.
Напрыклад, зважаючы на тое, што першыя масавыя затрыманьні адбыліся ў ноч на 21 сакавіка, прапаную сустрэцца разам ля сьценаў Акрэсьціна ў ноч з 30 на 31 (роўна праз 10 сутак пасьля затрыманьняў). Нам важна быць РАЗАМ. Хтосьці з бацькоў адзін, камусьці цяжка – дык давайце падтрымаем адно аднаго. Бо 24 сакавіка многія ля сьценаў упершыню ў жыцьці адчулі, што такое чалавечае братэрства. Таму будзем разам!
Гэта ня бузе палітычная акцыя, а проста сумесная сустрэча вязьняў. Таму ня трэба лёзунгаў, плякатаў. Дастаткова прыйсьці, каб разам разьдзяліць радасьць сустрэчы родных. І ні ў якім разе ня будзем рэагаваць на правакацыі.