Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў у правядзеньні мясцовага рэфэрэндуму па пытаньнях рэканструкцыі гораду. Гэта вынікае з афіцыйнага адказу на зварот ініцыятыўнай групы.
Адмова абгрунтоўваецца дапушчанымі «парушэньнямі Выбарчага кодэксу ды іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь».