Еўрарадыё
Інтэрнаўты звярнуліся да музыкі Лявона Вольскага з заклікам вярнуцца ў гурт N.R.M.
Тэкст петыцыі выглядае наступным чынам:
«Вольскі Лявон Артуравіч! Шчыра просім Вас сабрацца з думкамі і вярнуцца ў склад гурту N.R.M.! Не сакрэт, што N.R.M. самы знаны і любімы беларускі рок-гурт.
Мы ўсе вельмі сумуем па-сапраўднаму варыянту гурту і вельмі жадаем, каб гурт аднавіўся з Лявонам Вольскім у складзе. Нам цяжка без гэтага».
«Наша Ніва» звязалася з музыкам.
Лявон заявіў, што пакуль петыцыі не бачыў, таму каментаваць сітуацыю не можа.
Гурт N.R.M («Незалежная Рэспубліка Мроя») быў заснаваны ўдзельнікамі гурту «Мроя» ў 1994 г. Адзін з самых вядомых рок-гуртоў Беларусі. Выпусціў альбомы: «ŁaŁaŁaŁa», «Одзірыдзідзіна» (1995), «Made in N.R.M» (1997), «Пашпарт грамадзяніна N.R.M." (1998) «Тры чарапахі» (2000) ды інш.
Лявон Вольскі пакінуў гурт у 2011 г., які цяпер выступае без яго.