Беларусь прапрацоўвае з Кітаем пытанне аб атрыманні крэдыту на $500 млн. і 5 млрд. юаняў (816 млн даляраў) для накiравання гэтых сродкаў на інвестыцыйныя праекты.

Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова сёння падчас прамой тэлефоннай лініі ў БелТА.

«Гэта пытанне прапрацоўваецца з кітайскім бокам, яно стаіць у парадку дня, але не са скіраваннем гэтых сродкаў адназначна ў золатавалютныя рэзервы, а на інвестыцыйныя праекты, якія дадуць у наступным валютную эфектыўнасць. А тая валюта, якая павінна была ісці на гэтыя праекты, пойдзе ў золатавалютныя рэзервы», — адзначыла Надзея Ермакова.

«Тэрміны атрымання крэдыту будуць вядомыя пасля падпісання дамовы. Сума, з якой мы звярнуліся і прапрацоўваем з кітайскім бокам, — $500 млн. і 5 млрд. юаняў.

Юані патрэбныя нам для таго, каб разлічвацца па тых крэдытах, якія мы раней бралі ў кітайскага боку на шэраг інвестыцыйных праектаў. Нам прасцей вяртаць іх у юанях», — сказала кіраўнік Нацбанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0