Мясцовыя ўлады ў паўночным Лондане далі дазвол Беларускай каталіцкай місіі пабудаваць царкву для патрэбаў беларускай супольнасці ў брытанскай сталіцы.

Яна размесціцца праз дарогу ад Скарынаўскай бібліятэкі побач з Домам Марыянаў — будынкам, з якога пачыналася гісторыя місіі ў 1946 годзе — і будзе названая ў гонар св. Кірылы Тураўскага.

Аўтар праекта — парафіянін беларускай грэка-каталіцкай царквы Св. Пятра і Паўла ў Лондане Цзыўай Рафаэль.

Глядзі таксама: Каб стварыць беларускую царкву ў Лондане, кітаец вывучыў нашу гісторыю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?