«17 верасня 1939 года ў гісторыі Гродна і Беларусі: вызваленне ці акупацыя» — стане тэмай чарговага паседжання Гарадзенскага калегіума, якое пройдзе ў Гродна 20 верасня.

«Як адабрала насельніцтва Гарадзеншчыны гэтую падзею: вызваленне ці прыход на беларускую зямлю новых прыгнятальнікаў непараўнальна больш жорсткіх? Што прынесла насельніцтву Беларусі 17 верасня 1939 года і наступствы гэтай падзеі для тысяч жыхароў нашага краю? Як усталёўвалася савецкая ўлада на Гарадзеншчыне?», — прапануем вашай увазе сведчанні гарадзенцаў, меркаванні мясцовых краязнаўцаў, пазіцыі беларускіх і польскіх гісторыкаў.

Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Пачатак: 20 верасня, чацвер, вул. Будзёнага 48а‑44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы), 18.30

«Гарадзенскі калегіум» — незалежны грамадскі дыскусійны клуб, заснаваны незарэгістраваным гарадзенскім рухам «За Свабоду» пад патраната Аляксандра Мілінкевіча. Як ініцыятыва грамадскіх актывістаў дзейнічае з траўня 2007 года. Ініцыяваны акцыі «Музыкі супраць разбурэння Гародні», Гарадзенскія Дні памяці ахвяраў рэпрэсій таталітарных рэжымаў, кампанія «Свабоднае кіно», гістарычныя слуханні, прысвечаныя ўгодкам Грунвальдскай бітвы. 6 верасня ў межах «Гарадзенскага калегіума» адбылася грамадская дыскусія «Беларускі тэатар — тэатар абсурду?».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0