Пакуль ня бачу я ні старасьці, ні сьмерці,
Ды адчуваю позіркі ў мой бок.
Мой Бог,
Ад іх увагі немагчыма не памерці -
Такім паненкам хто калі адмовіць змог?

Яны глядзяць здалёк. Пад іх паглядам
Глыбеюць зморшчыны, сівеюць валасы.
І зайчык сонечны блішчыць, з-за далягляду
Ад бездакорна войстранай касы.

Ляціць насустрач ў пошуку спагады,
Руку цалуе як шчаня крадком.
Ён напалоханы і адарвацца рады
Ад тых дваіх з вусьцішным халадком…

Я забываюся на ўсё ад ласкі промняў.
Пакуль ляжым ня мы, нясуць ня нас.
Чарга надыдзе і я ўсё успомню.
У свой час. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?