Сёння ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама» прайграла ў Санкт-Пецярбургу СКА з лікам 1:5.

На старце сезона мінскае «Дынама» пацярпела пяць паразаў у шасці матчах і набрала толькі 4 ачкі з 18 магчымых.

Такім чынам, «зубры» працягваюць найгоршы старт за шэсць сезонаў у КХЛ.

У 2008-м годзе пасля аналагічнага адрэзку ў скарбонцы «Дынама» было 5 ачкоў, у 2009 і 2012-м — 8, у 2011-м — 11, а ў 2010 — 14.

«Дынама» набрала 22% балаў. «Зубры» саступілі ў трох матчах запар.

На старце сезона беларусы саступілі рыжскаму «Дынама», ЦСКА, «Льву», «Северсталі» і СКА, атрымалі перамогу над «Слованам».

20 верасня каманда Андрыеўскага згуляе на выездзе з «Атлантам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?