Уздым захворвання на грып гэтай зімой чакаецца ў традыцыйныя тэрміны: у канцы студзеня — лютым,

паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі (МГЦГіЭ) Ірына Глінская на прэс-канферэнцыі ў Мінску 18 верасня.

Паводле яе слоў, захворванне чакаецца сярэдняй інтэнсіўнасці. Пры гэтым спецыяліст падкрэсліла, што шмат залежыць ад кожнага чалавека, і заклікала вакцынавацца ад грыпу.

Калі прышчэпліваецца 10–20% насельніцтва, то працуе толькі індывідуальны імунітэт, а калі 70–80%, то і калектыўны. Гэта азначае, што дзякуючы значнай колькасці прышчэпленых не хварэюць і тыя, хто не вакцынаваўся, падкрэсліла Глінская.

Калектыўны імунітэт пачынае эфектыўна працаваць пры вакцынацыі 40–50% насельніцтва. Сёлета ў Мінску плануецца вакцынаваць супраць грыпу 673 тыс. чалавек, ці 35% насельніцтва сталіцы.

Глінская адзначыла, што вакцынацыя неабходная найперш для прафілактыкі цяжкіх форм захворвання і ўскладненняў.

Асабліва важна прышчапіць старых і дзяцей, якія маюць хранічныя захворванні. Яна заклікала прышчэплівацца састарэлых людзей (летась у Мінску было прышчэплена 20% людзей старэй за 65 гадоў).

Намеснік галоўнага ўрача Гарадской дзясятай інфекцыйнай бальніцы Тамара Лісіцкая адзначыла, што 50% захварэлых на грып у мінулым годзе — дзеці. Спецыяліст таксама заклікала прышчэпліваць іх ад грыпу.

Эпідэміёлаг нагадала, што калі на чацвёртыя суткі пры вострым рэспіраторным захворванні не наступае паляпшэнне (трымаецца тэмпература, якую не ўдаецца знізіць лекамі; паляпшэнне стану змянілася пагаршэннем; узмацніўся кашаль) неабходна неадкладна звярнуцца да ўрача. Таксама тэрмінова звяртацца да медыкаў неабходна, калі дзіця страціла прытомнасць, у яго адзначаюцца сутаргі, галаўны боль у спалучэнні з ірвотай, сып, а таксама высокая тэмпература, якая не зніжаецца праз 30–40 хвілін пасля прыёму медыкаментаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?